Ніва № 28 (3035), 13 ліпеня 2014 г.

Круг адзінства і братэрства

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як журналіст «Нівы» і звычайны грамадзянін я не мог не паехаць у суботу 5 ліпеня ў Крушыняны. Адчуваў я патрэбу не толькі чыста чалавечую, але як і грамадзянскі абавязак удзельнічаць у акце (па ініцыятыве падляшскага ваяводы Мацея Жыўны) салідарнасці, які асуджае напад на мячэць і мусульманскія могілкі ў гэтай мясцовасці, у якой жывуць побач сябе палякі, татары, беларусы — католікі, мусульмане і праваслаўныя. Нагадаю, што пад раніцу ў апошнюю нядзелю чэрвеня, у першы дзень Рамадана, невядомыя асобы ўчынілі пагром над гістарычнай мячэццю і каля трыццаццю надмагіллямі, што знаходзяцца паблізу на шматвяковых татарскіх могілках. На сценах храма васямнаццатага стагоддзя і надмагіллях намалявалі аранжавым колерам між іншым свінню і якар — сімвал «Polski Walczącej».

— Я не ведаю, ці віноўнікаў турбавалі спрэчкі з нагоды рытуальнага забою або пытанні, што тычацца нацыянальных і канфесійных меншасцей. Але той, хто гэта зрабіў, добра быў падрыхтаваны і дзейнічаў абдумана. Тут здарылася вельмі злая справа, зусім незразумелая для нас. Нікому мы нічога не зрабілі, — сказаў неўзабаве пасля адкрыцця гэтага факта Браніслаў Талькоўскі, старшыня мусульманскай рэлігійнай абшчыны ў Крушынянах.

Ваявода Жыўна не скрываў: «Напэўна вядома, што было дрэнна з іхнім веданнем гісторыі. Татары з’яўляюцца ад стагоддзяў моцным элементам супольнасці Рэчы Паспалітай. Мы рашуча асуджаем гэты акт вандалізму». «Мы зробім усё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF