Ніва № 28 (3035), 13 ліпеня 2014 г.

Вызваліць селядцоў!

Міраслаў ГРЫКА

Змены, змены, змены... У Беларусі вецер падзьмуў на свабоду. Вызвалілі некалькіх дысідэнтаў. Таксама вызвалены цэны на яйкі. І не толькі на яйкі, таму што і на некаторыя віды хлеба. Раней масавыя вызваленні ахапілі мыла, крупы, малочныя прадукты і ялавічыну, свініну і птушынае мяса. Цэны на гэтыя прадукты, дасюль лімітаваныя дзяржавай, тут жа падскочылі (ці не праўда, ад радасці?) уверх. Некаторыя нават на 70%. Цікава, як справяцца ў гэтай новай сітуацыі селядцы? Нагадаю, што ў пасланні прэзідэнта народу некалькімесячнай даўнасці была ім прызначана ў бліжэйшы час, побач бульбы, асабліва няўдзячная роля. Прэзідэнт Лукашэнка заявіў іх вязнямі сумлення вянучай беларускай эканомікі, якая не можа справіцца з вытворчасцю свініны, і таму аддаў іх у вечную дзяржаўную апеку. Без сумневу, гэта вышэйшая форма аўтарытарызму. Аднак грамадзяне Беларусі паставіліся да гэтага з філасофскай абыякавасцю. Цэлых 60 адсоткаў сярод іх (што з’яўляецца вынікам апытання) лічаць, што людзі, якія жывуць у Беларусі, жывуць лепш чым на Захадзе. Процілеглая кропка гледжання толькі ў 31,2 адсотка. Не дзіўны таму высокі індэкс аптымізму беларусаў. Гэта ў сваю чаргу тлумачыць іх абыякавасць да цэнавага зняволення селядцоў. Падобна як і да лёсу дзясяткаў актывістаў апазіцыі, затрыманых у лагерах і кормленых — калі не штодня, дык хаця б ад свята — бульбай і селядцом. Таму не сакрэт, што на ялавічынку або нават яечка ўсмятку пры бягучых цэнах на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF