Ніва № 28 (3035), 13 ліпеня 2014 г.

Век залежнасці

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Рэспубліка Беларусь зноў на дзяржаўным роўні 3 ліпеня адсвяткавала так званы „дзень незалежнасці”. Адсвяткавала з усімі ўжо звыклымі атрыбутамі. Парады, паўсюдная чырвань-зелень, квота абавязковага ўдзелу ў народнай радасці прадстаўнікоў устаноў і прадпрыемстваў — строга па спісе без права замены, марш-марш правай, марш-марш левай... Пакуль у Бразіліі футбольны карнавал, ва Усходняй Украіне вайна, у Беларусі савецкі марнатраў з выдаткаваннем вялізных грошай на ідэалагічнае афармленне пераемнасці „великой победы” ў вайне яшчэ мінулага стагоддзя, якая ніяк не можа скончыцца для савецкага чалавека ўжо семдзесят гадоў. Залежнасць ад той вайны такая глыбока хваравітая, што ад яе нельга пазбавіцца. Нельга, бо гэта апошні масавы міф, на якім трымаецца хлусня пра гісторыю Савецкага Саюза.

Праходзяць такія дзяржаўныя святы па звыклым сцэнарыі: галоўнакамандуючы ў вышытым ні то маршальскім, ні то генералісімускім мундзіры на трыбуне ў атачэнні адданых „саратнікаў”, пераапранутыя ў партызанак сучасныя камсамолкі, ветэраны НКВД з кілаграмамі ўзнагарод на грудзях, паламаны танкамі асфальт цэнтральных пляцаў. Адусюль гучыць музыка з яшчэ савецкімі героіка-пафаснымі песнямі і новымі хітамі кшталту „русский парень в огне не горит, русский парень в воде не тонет”. Проста, нейкія кібермонстры з камп’ютарных стралялак гэтыя „русские парни”. Спявае, дарэчы, хлопец з чыста беларускім прозвішчам. Дым шашлыкоў, стракатасць какошнікаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF