Ніва № 28 (3035), 13 ліпеня 2014 г.

Нашы солтысы сярод найлепшых

(лук)

Упарты нівец Янка Целушэцкі. У штогадовым плебісцыце на найлепшага земляроба і солтыса на Падляшшы, які праводзіць папулярная беластоцкая штодзёнка „Gazeta Współczesna” Янка Целушэцкі — солтыс Новага Ляўкова Нараўчанскай гміны прымаў удзел ужо другі раз. Два гады таму апынуўся ён у першай пяцёрцы сярод 60 заяўленых солтысаў. Сёлета конкурс ён кончыў на трэцім месцы (22% галасоў, аддадзеных пры дапамозе эсэмэсак або ў галасаванні на купонах, выразаных з экземпляра газеты). Амаль увесь час вёў стаўку. Галасавалі на яго не толькі жыхары навакольных вёсак, якія ведаюць дзейнасць актыўнага солтыса. Пару гадоў таму Янка Целушэцкі здабыў быў першае месцы ў рэйтынгу гэтай газеты на „Індыідуальнасць года” на Гаўнаўшчыне.

— Функцыю солтыса выконваю чатыры гады. Я на гэтай грамадскай пасадзе першы раз, папярэдне быў я гмінным радным, старшынёй адной з пастаянных камісій па грамадскіх і сацыяльных справах (гэтай камісіі падлягаюць м.інш. установы аховы здароўя, сацыяльная апека, спорт і турызм), — кажа солтыс.

За той час, калі Янка Целушэцкі быў радным, праклалі тратуар ад Новага Ляўкова да Старога, удалося яму давесці да таго, што паправілі наверхню гравейкі з боку асфальтоўкі вядучай да прысёлка Новае Лякоўва, пастараўся аб падсыпку дарогі, што вядзе ў напрамку Лазовага (да Бора-Здруй). Клапаціўся ён і за паправу наверхні іншых бітумічных гмінных, павятовых і ваяводскіх дарог пасля зімы і вясенняга разводдзя. Як солтыс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF