Ніва № 27 (3034), 6 ліпеня 2014 г.

Без долі на канцы свету!

Ганна КАНДРАЦЮК

Бобенкі няма на карце.

— Нас лічаць хутарам, — кажа Лідзія Назарук. — Нават у дакументах пішуць, што тут Калёнія Старына...

Мала дзе ў свеце знойдзеце такую калёнію. Пушчанскі хутар хутчэй напамінае сімвалічны канец свету або крупінку, якая адбілася ад ядра і настальгуе па цэласці. Кволае, адзінокае зярнятка... І калі ўлічыць, што ў большасці хатак дажывае адна-дзве душы, вёсачка здаецца яшчэ больш загубленай і маленькай...

Праз акно хаты маёй гераіні відаць жалезны кардон, то-бок польска-беларускую мяжу — зялёную сцяну лесу. Мяжу вызначае заараная палоска зямлі, за ёй драцяная сетка. Пушчанская звярына ўмее яе пераадолець, чалавек баіцца. Уся жалезнасць заключаецца ў псіхалагічнай недаступнасці; лепш не глядзець і не думаць. Ды як забыцца? Роднае, што апынулася на другім баку, як ампутаваная частка цела дзіўна балела. Лідзія Назарук няраз думала: лепш каб асталіся з людзьмі на беларускім баку. Можа там, у сваёй старане, сярод сваіх людзей ёй быў бы наканаваны іншы лёс.

* * *

— Дажыліся, што і платоў няма каму паладзіць, — Лідзія Назарук, хоць жыве пад жалезным кардонам, ведае колькі значыць салідны плот і мужчына ў пушчы. Без гэтага няма гаспадаркі. Год таму, калі яшчэ сяк-так трымалася агароджа, трымалі казулю. Каб сваё малачко было, каб крыху гною сабраць для агарода. Ну, але што варты плот без гаспадара? Пачаў хіліцца, губляць астраколы. Казу хутка аддалі для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF