Ніва № 27 (3034), 6 ліпеня 2014 г.

І тут жывуць людзі....

Людміла ДУДАР

Пад такім дэвізам праходзіла свята беларускай культуры ў Чаромхаўскай гміне. Свята адбылося 15 чэрвеня, у нядзелю, у вёсцы Кузава. Сам фэст з цыкла «І тут жывуць людзі», арганізаваны Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, трыццаць шосты па ліку. У фэсце прымалі ўдзел беларускія калектывы з вёскі Чаромхі і Вулькі-Тэрахоўскай, гурты «Дэкада-Банд» з Беластока і «Арт-Пронар» з Нарвы. Мерапрыемства вялі Паўліна Паўлючук і Марыёля Герман. Мы ўдзельнічалі трэці раз: дарослыя члены Камянецкага раённага грамадска-культурна-асветнага аб’яднання «Спадчына» і дзеці — удзельнікі ўзорнага клуба любіцеляў фальклору «Катрынка». Вельмі прыемна было пачуць словы падзякі за падрыхтаванае выступленне з вуснаў войта Чаромхаўскай гміны Юрыя Шыкулы, які быў вельмі ўражаны канцэртнай праграмай беларускага калектыву і выказаў пажаданне на далейшае супрацоўніцтва ў тым жа кірунку.

На гэты раз у фэсце прымала ўдзел і ўзорнае фальклорнае аб’яднанне «Белавежская цявінка» з беларускага пасёлка Белавежскі.

У час фэсту працавала таксама крама з беларускай літаратурай і рукадзеллем.

Вялікі дзякуй войту Чаромхаўскай гміны Юрыю Шыкуле, дырэктару Гміннага асродка культуры ў Чаромсе Барбары Кузуб-Самасюк за запрашэнне на свята і працаўнікам за цёплы прыём. Сардэчныя словы падзякі выказваем нашым сябрам з Таварыства прыяцеляў Кляшчэлеўскай зямлі Марыі Клімовіч, Паўлу Клімовічу, Яўгену Верамчуку, Аляксандру Казіміруку за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF