Ніва № 27 (3034), 6 ліпеня 2014 г.

Карцінкі з глыбінкі (6)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобусаў міжгарадской пасажырскай камунікацыі цяпер мала, але шафёры часам капрызнічаюць так, як гэта было калісь, калі іх было таксама мала, але многа было пасажыраў; цяпер вадзіцелі таксама чуюцца панамі нешматлікіх ужо пасажырскіх лёсаў. Ранішні аўтобус, што ў 5.45 ад’язджае з Беластока ў Бельск, едзе няспешна, да таго ж у самім Бельску мяняе трасу і заміж вуліцай Міцкевіча задзіўляе пасажыраў прагулачкай па Пілсудскага. На маю заўвагу пра спазненне шафёр груба лжэ, што нельга яму спяшацца. Аўтобус з Бельска ў Сямятычы, да ад’езду якога ў мяне павінна было быць дзесяць мінут запасу, рушыў затое раней табельнага часу, калі той спознены беластоцкі кіраваўся акурат у веткі бельскага аўтобуснага вакзала. Удалося мне бягом перапыніць сямятыцкі, якога шафёр таксама фальшыва тлумачыў мне, што спяшае, бо каля царквы шмат часу зойме яму продаж білетаў; на прыцаркоўным прыпынку забралася ў той аўтобус раптам трое пасажыраў. Калі шафёры халатна адносяцца да пасажыраў, гэта зноў не такая вялікая бяда — гэта ж зусім не таго рангу халатнасць, якая здарылася 26 красавіка 1986 года дыспетчарам Чарнобыля...

Гэтым разам мне ўдалося і ўжо каля восьмай гадзіны раніцы апынаюся ў Мілейчычах. Яшчэ з акна аўтобуса заўважаю двое людзей абнаўляючых крыж на цэрквіску ў цэнтры былога калісь горада. Заходжу пацікавіцца дзеяннем. Гэта мілейчыцкі вікарны са сваёй матушкай рыхтуюцца да тамашняга майскага свята Міколы. Мілейчыцкая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF