Ніва № 27 (3034), 6 ліпеня 2014 г.

Вера Русіновіч знайшла словы

Міра ЛУКША

На дэрві лісток жывэ, вуон говорыт, слеза плывэ по жылах. Дыхае, кажэ родной мовой. Чую, возносіцца ўгору. Шум коло ёго проходзіт. Вуон ешчэ жывэ, хочэ пойці далей, нэможна. До дэрва прырос вуон...

Чытала я кніжку ўложану са слоў. Рукой узяла за початок і стала ісці далей, — напісала ў адным з апошніх вершаў на роднай мове Вера Русіновіч з Нарвы, родам з Катлоўкі, прачытаўшы кнігу „Шлях да Бога”, атрыманую з „Нівы”. А трапіла яна на ніўскія старонкі дзякуючы айцу Рыгору Сасне, які даведаўся, што гэтая веруючая скромная жанчына піша вершы. У той час іх пісала на рускай, царкоўнай мове. І стала пісаць па-свойму, на старадаўняй гаворцы вёскі Катлоўка, так як гаварыла з маленства. — Як па дарозе пшэцінок знайшла, зачэпілася я і помалу з кіём до кропкі дойшла. Стала розглядацісь — кругом бачу крыніца Воды святой. Квартой зачэрпнула воды, дэ плывэ істочнік родны. Тутай молітва была нэ так даўно — учора. Просілі людэ о здороўі Царыцу Небесного Двора. Быў так прызваны Святы Іоанн Багаслоў і ўсе Святые мінулых гадоў. Далей по дорозі ступала і дужо ўсего запомэтала. Як правослаўны народ прожывае, з верой по дорозі до Бога ступае, тры пальцы складае, а два прыгінае Правай рукі, Крэст накладае на члены цела і душы. То ўсё, з чым нам ісці по дорозе ў жыцці, што б тэпло было. Кусьнік голубы прывэжэм на крэст і кветку застромім пахушчу. Словамі „Спасі і помілуй” попросім умом од душы...

А пра тое, што маці піша (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF