Ніва № 27 (3034), 6 ліпеня 2014 г.

Летні канцэрт у Крынках

Іаанна ЧАБАН

Так неяк складаецца, што Гмінны асяродак культуры ў Крынках мерапрыемстваў арганізуе няшмат. Культура рашуча не з’яўляецца прыярытэтам у гаспадароў мястэчка. Ёсць як ёсць і нічога з гэтым не зробіш. Усё-такі штогадовы купальскі, афіцыйна званы летнім, канцэрт адбыўся. Купальскі, бо заўсёды арганізаваны каля самай кароткай ночы года. Такая малая канспірацыя, скрытая мара яго ініцыятараў пра захаванне спрадвечных традыцый Крынскай зямлі.

— Сёлетні канцэрт адбыўся практычна безграшова, — прызнаецца нашаму тыднёвіку дырэктар Гміннага асяродка культуры Альжбета Чарэмха. — Звычайна „Летні канцэрт” праводзім на пляцоўцы ў цэнтры мястэчка, аднак па прычыне непагоды трэба было нам перанесціся ў сінагогу па вуліцы Пілсудскага.

У шостым ужо выпуску мерапрыемства прынялі ўдзел усе калектывы мястэчка. Былі дзеці з музычнага гуртка, які вядуць гарадзенскія музыканткі Інэса Кур’янава і Ліліяна Жылінская, хор ветэранаў „Пагодная восень” і апетытныя жанчынкі ў чырвоных туфельках з калектыву „Экзіт”. З беларускім рэпертуарам, як заўсёды, паказаліся музыканты крынскай суполкі „Тэрра інкогніта” — калектыў „Капэла з пад Крынак” і дзіцячы гурт „Заранка”. У рэпертуары „Заранкі” прагучала канспірацыйная „Купалінка”. Праўда, не надта яна ўпісваецца ў характар калектыўчыка, але дзецям так яна спадабалася, што нельга было ім адмовіць. Тыдзень да крынскага канцэрта дзве ўдзельніцы „Заранкі” Эміля Крыштаповіч і Каміля Бараноўская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF