Ніва № 27 (3034), 6 ліпеня 2014 г.

Вакол Бельскага вялікага сойма 1564 года

Аляксей МАРОЗ

На навуковай канферэнцыі «Вакол Бельскага сойма 1564 года», якую 21 і 22 чэрвеня наладзілі ў ратушы ў Бельску-Падляшскім Аб’яднанне «Музей малой айчыны ў Студзіводах», Бельскі філіял Падляшскага музея і Беларускае гістарычнае таварыства, выступілі дакладчыкі з Рэспублікі Беларусь і Польшчы. Канферэнцыю ўзбагацілі выступленні мінскага музычнага калектыву «Aqua Profunda», адчытанне перад бельскім грамадствам фрагмента Бельскага прывілею. Сабраныя маглі паслухаць «Гістарычныя аповесці пра Бельскі сойм», з якімі выступілі ўдзельнікі навуковай канферэнцыі, пераапранутыя за гістарычныя постаці. У Бельску спаткаліся аматары мясцовай гісторыі, сярод якіх былі святары, самаўрадаўцы, людзі культуры і асветы. Ініцыятар і галоўны арганізатар гістарычнага мерапрыемства, старшыня студзіводскага аб’яднання Дарафей Фіёнік прадбачвае выдаць кніжку аб Бельскім сойме, яго ўдзельніках і Бельску ў ХVІ стагоддзі.

— Бельскі прывілей быў прыняты 1 ліпеня 1564 года падчас агульнага вялікага сойма ў Бельску. Напісаны ён на старабеларускай мове — афіцыйнай мове Вялікага Княства Літоўскага, вельмі блізкай да сучаснай мовы падляшскіх беларусаў. Бельскі прывілей быў уступам да ІІ Статута Вялікага Княства Літоўскага, якога арыгінальны тэкст таксама быў напісаны па-старабеларуску. Бельскі прывілей удасканальваў прававыя нормы І Статута з 1529 года. Ствараў выбарныя зямельныя суды незалежныя ад дзяржаўнай адміністрацыі. Уся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF