Ніва № 27 (3034), 6 ліпеня 2014 г.

Трэці сектар

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Беластоку на мінулым тыдні адбыўся двухдзённы VII Ваяводскі форум няўрадавых арганізацый (НДА), значыць, сустрэча прадстаўнікоў так званага Трэцяга сектара (першы гэта ўлада, дзяржаўнае кіраванне, другі — бізнес). У форуме прынялі ўдзел больш за сто чалавек з рэгіёна і ўсёй краіны на агульны лік чатырох з паловай тысячы зарэгістраваных такіх арганізацый на Падляшшы і каля дзвюх тысяч на самой справе дзейсных. У гэтым годзе форум супаў з 25-й гадавінай першых свабодных выбараў і ўступлення ў сілу Закона аб грамадскіх аб’яднаннях. Гэта самы галоўны, побач з Законам аб грамадскай карысці і валанцёрстве ды Законам аб фондах, юрыдычны акт для самаўрадавых арганізацый трэцяга сектара, якія часам называюць «канстытуцыяй» няўрадавых асацыяцый. Адной з прычын для пачатку, працягваючайся на працягу двух гадоў, навелізацыі Закона аб грамадскіх аб’яднаннях, было тое, што гэтая форма ў цяперашні час апынулася ва ўмовах крызісу.

У ходзе беластоцкага форуму прагучалі, між іншым, выказванні-прапановы:

— Да гэтага часу няўрадавымі арганізацыямі займаліся іншыя сектары, перш за ўсё адміністрацыя. Цяпер мы самі хочам узяць голас у сваіх уласных справах.

— Мы часта не ведаем пра закон, мы недастаткова дафінансаваныя, пасіўныя і вельмі патрабавальныя.

— Мы павінны імкнуцца да фінансавай незалежнасці. Мы таксама павінны быць школай дэмакратыі.

У Польшчы дзейнічаюць больш за 72 тысячы няўрадавых арганізацый (не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF