Ніва № 27 (3034), 6 ліпеня 2014 г.

Рускі свет

Віктар САЗОНАЎ

Як хутка з’явілася новая расійская ідэалогія і як імгненна старыя ідэолагі яе падхапілі і загаварылі пра яе як пра вечную і непарушную як сам сусвет! Ды яшчэ з такім выглядам загаварылі, нібыта яны ўсё жыццё яе распрацоўвалі і толькі пра яе ўвесь час трубілі ў медныя маскоўскія трубы, нагадвалі ва ўсе горлы ды званілі на ўвесь свет у тры крамлёўскія лапці. Проста дзіву даешся!

Не паспелі людцы пасля першага шквалу расійскай тэлепрапаганды супраць Украіны пачаць аналізоўваць сітуацыю самастойна, так бы мовіць сваімі мазгамі, як ім тут жа падкінулі новую ідэю пад назвай „рускі свет”. І тыя падлізнікі ад ідэалогіі, хто зусім нядаўна трызвонілі пра інтэрнацыяналізм, пра веліч шматнацыянальнасці савецкага народа, ужо загарлапанілі пра вялікую місію ратавання рускага свету. А інтэрнацыяналізм і брацтва народаў для іх адышлі ў глухі нябыт. Зараз у іх іншы заказ.

Напачатку была падкінута шырокай публіцы ідэя вялікай місіі збірання рускіх зямель з яе галоўным месіяй, у надзеі, што шырокія масы тэлегледачоў праглынуць яе з апетытам, утульна седзячы ля экранаў хатніх зомбаскрынак. Але яна не пракаціла. Нават людзі з лянівымі мазгамі добра ведаюць, чым закончылася для немцаў спроба збірання нямецкіх зямель у адну кучу. Аналогія занадта відавочная. І вось тады тэрмінова, на змену ідэі савецкай еднасці пад наглядам братняй Русі, паўстаў новы тэрмін — „рускі свет”. Гэты тэрмін хутка ўпрыгожылі патрэбнымі эпітэтамі, такімі як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF