Ніва № 27 (3034), 6 ліпеня 2014 г.

Купалле з юбілеем «Каліны»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетняе святкаванне купальскай ночы ў Залуках было ўнікальным не толькі з за таямніцы, якую яна хавае, але і таму, што адзначалася пятнаццатая гадавіна тутэйшага калектыву «Каліна». Былі віншаванні і падарункі, а Янка Карповіч з капэлы «Хутар» прачытаў верш Анатоля Парэмсбкага, які закончаны словамі: «Вялікі дзякуй «Каліне» цудоўнай,/ За пройдзеныя пятнаццаць лет,/ А слава твая ніколі не загіне, / Ты як маёвы букет. / Жыві і цвіці нам, родная «Каліна,/ Жыві нам сто лет!». Калектыў з нагоды юбілею выпусціў альбом «Вітаюць Залукі», які складзены з дзесяці песень. Свята пачаў маляўнічы парад калектываў з вянкамі, які затым — разам з прыходам змроку — з натоўпам гуляючых перайшоў на Супрасль.

Дажджлівае надвор’е не перашкодзіла, каб 28 чэрвеня чатырох смельчакоў кінуліся па вянкі. Без сумневу, героем стаў малады чалавек, які, горды і шчаслівы, у прамоклым да ніткі адзенні вылавіў цэлае бярэмя рознакаляровых вянкоў дзікіх кветак.

— Жаніцца на дадзены момант я не збіраюся, — кінуў, аднак, з берагу пасля выхаду з Супраслі, сцякаючы вадой.

Натоўп, пакуль пайшоў да ракі, гуляў на святкаванні купальскай ночы і прымеркаваным да яго на канцэрце гарадоцкіх калектываў і іх сяброў з іншых гмін. У цяперашні час «Каліна» з трынаццаці асоб прыгадала песні, якія мала хто спявае сёння. Пётр Сакалоўскі, адзін з двух мужчын у калектыве, у размове з «Нівай» нагадаў:

— Запрасілі мяне ў калектыў недзе пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF