Ніва № 26 (3033), 29 чэрвеня 2014 г.

У Злотніках разбуджаецца жыццё (ч. ІІ)

Ганна КАНДРАЦЮК

Злотніцкі абрад „абыходаў”, як кожны жывы рэлігійна-народны працэс, безупынна мадыфікаваўся ў часе. Яўгеній Шмыга памятае як маліліся толькі ў трох назначаных кутках вёскі. Юзаф Ярашук прыгадаў, як за яго памяці на сярэдзіну вёскі зганялі жывіну і яе асвячалі. А пры Герку зусім забаранілі хадзіць з працэсіяй.

— Мой тата быў солтысам. Ён мусіў паехаць да гміны па дазвол. Улады дазвалялі толькі пры каплічцы памаліцца.

Маіх субяседнікаў цешыць, што сёння на святкаванне прыязджаюць з гарадоў дзеці і ўнукі людзей, якіх ужо няма на свеце. Сярод іх ёсць важныя асобы. Іерэй Юстыніян Ярашук прыехаў з маці, цешчай і сямейкай на свята з Саколкі. На месца, дзе жылі дзяды.

— Тут я правёў дзяцінства, — кажа свяшчэннік. — Сёння таксама паклікалі карані. І бачу людзей, з якімі калісь гуляў на вуліцы. Усе вяртаемся да сваіх месц.

Каплічку і свята памятае ад заўсёды. Праўда, з той пары, як стаў свяшчэннікам, не быў на свяце. Дзесяць гадоў будзе. Сёння заставіла адна, не надта радасная, акалічнасць...

На панадворку свяшчэнніка, каля століка засланага белым абрусам, з хлебам, выстойвалі жанчыны. Матушка Іаанна Максімовіч-Ярашук з дачушкай Нікай і сынком Петрусём, сванькі Яўгенія і Юлія з Беластока. Пакуль на іх панадворак зойдзе з малітвай духоўны, раскажуць пра сваё гора. Гаспадар, Ян Ярашук, бацька бацюшкі доўгі час ужо ў шпіталі. Першы раз так здарылася, што няма яго разам на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF