Ніва № 26 (3033), 29 чэрвеня 2014 г.

Піша Валя вершы і слухае Радыё Рацыя

Сяргей ЧЫГРЫН

Валянціну Мядзведзь назваць графаманкай у мяне ніколі не павернецца язык. Валянціна — народная паэтка. Ды і сама назва яе паэтычнай кнігі гаворыць аб тым, што піша аўтарка пра тое, што бачыць, чым жыве і дзе жыве. Так і зборнік свой назвала: „Піша Валя з пад Пушчы”. Валя з пад Пушчы хораша, шчыра, з нейкай душэўнай цеплынёй апісвае свой родны край.

З такімі народнымі паэткамі, як Валянціна Мядзведзь, я сустракаюся даволі часта. Пішуць яны ў асноўным для сябе, бо хочацца пісаць, бо пішацца, бо душа не маўчыць, а жадае свае думкі ператвараць у радкі, каб іх прачыталі і пачулі людзі. І вельмі добра, што ўсе думкі Валянціны Мядзведзь сабраныя пад адну вокладку і выдадзеныя адной прыгожай кніжкай „Піша Валя з пад Пушчы”. Бо не ўсім народным вясковым творцам падобнае пашэнціць. А такім людзям нельга забараняць пісаць, нельга з іх насміхацца, а, наадварот, трэба падтрымаць, дапамагчы, падказаць.

Валя летам прыязджае ў родныя Медзвядзі, дыхае вясковым паветрам, сустракаецца і гутарыць з землякамі, а яшчэ піша вершы і слухае Радыё Рацыя. І, як кажа ў прадмове да кнігі Міра Лукша, „пазаражвала” Радыё Рацыяй усіх вяскоўцаў. Магчыма, перадачы і песні беларускага Радыё Рацыя штодня натхняюць Валю на напісанне новых твораў. Бо калі чытаеш вершы жанчыны, то адчуваецца, што пісаліся яны даволі лёгка і хутка.

Першыя два раздзелы кнігі „Дзе мая родная хата” і „А мне зазуля кукавала” — на вясковую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF