Ніва № 26 (3033), 29 чэрвеня 2014 г.

Бельскі белліцэй з прызамі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сто дзевяноста чатыры працы прадстаўленыя былі ў сёлетнім трэцім выпуску конкурсу «Падляшская мазаіка. У пошуках прыгранічнай супольнасці». Сярод пераможцаў была моладзь ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, якую да конкурсу падрыхтаваў настаўнік Уладзімір Вавульскі. Прызнанне спецыяльнага капітула здабылі іхнія дзве настольныя гульні і шматкультурны спеўнік.

Цырымонія ўзнагароджання традыцыйна была праведзена ў гімнастычнай зале VI Агульнаадукацыйнага ліцэя імя караля Жыгімонта Аўгуста ў Беластоку, які з’яўляецца суарганізатарам конкурсу, а яго дырэктар Тадэвуш Мосек — членам капітула. Якраз перад узнагароджаннем маладых пераможцаў, заявіў ён журналістам:

— Сёлета конкурс карыстаўся вялікай папулярнасцю як сярод дзяцей дашкольнага ўзросту, малодшых школьнікаў, так і навучэнцаў сярэдніх школ. Працы былі вельмі разнастайныя па форме. Паступілі і творы мастацтва, а таксама дызайнерскія, літаратурныя і фатаграфічныя працы, мультымедыйныя прэзентацыі, відэа, індывідуальныя і калектыўныя работы. Значная частка прац мае высокі мастацкі ўзровень і па сутнасці больш яны спелыя, чым у мінулым годзе, а гэта абазначае, што ў журы была праблема з вылучэннем найлепшых. Пятнаццаць работ узнагароджаны, і дваццаць пяць — вылучаны. Капітул звярнуў увагу не толькі на правільнасць зместу і мастацкую якасць твораў, але і на тое, як яны былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF