Ніва № 26 (3033), 29 чэрвеня 2014 г.

Тэатр на беларускай вечарыне

Аляксей МАРОЗ

На «Беларускія вячоркі», арганізаваныя 16 чэрвеня ў Школьна-прадшкольным комплексе ў Белавежы, прыбылі вучні, іх бацькі і асобы, зацікаўленыя выступамі дзетак на беларускай мове — роднай для многіх жыхароў Белавежскай гміны. Гасцямі мерапрыемства былі Данута Курань, старшыня ўправы Адукацыйнага фонду Яцка Кураня і Катажына Вінярская з Усеагульнага ўніверсітэта імя Яна Юзафа Ліпскага ў Тэрэмісках, якія супрацоўнічаюць з белавежскай школай. На вечарыну нават зайшлі беларусы з Рэспублікі Беларусь, якія на веласіпедах прыехалі ў Белавежу на экскурсію.

Белавежскі асяродак культуры ў супрацоўніцтве са школай рэалізуюць праект «Беларускія вячоркі ў Белавежы», у рамках якога былі наладжаны чатыры вечарыны. Падчас апошняй сустрэчы дзеткі з мясцовай школы спявалі беларускія песні, а беластоцкія вучні з Аб’яднання «АБ-БА» выступілі з пастаноўкай «Зялёны востраў Банана». Спатканне закончылася пачастункам, падчас якога мясцовыя аніматары беларускай культуры і госці размаўлялі аб культурных падзеях у Белавежскай гміне.

Займальна выступілі па-беларуску

Беларуская вечарына ў школе пачалася ад выступу наймалодшых вучняў, якія ходзяць на заняткі беларускай мовы. Пад акампанемент Марка Зубрыцкага (музычны кіраўнік беларускага калектыву «Ручаёк») дзеткі са школьнага калектыву «Сунічкі», якім апякуецца настаўніца беларускай мовы Анджаліна Масальская, праспявалі беларускія песні. Дзеткі, якія вучацца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF