Ніва № 26 (3033), 29 чэрвеня 2014 г.

Самавызначэнне

Міраслаў ГРЫКА

Ідэя беларускага ўрада, каб даць дзяржкампаніям выключнае права на імпарт тавараў, аналагі якіх вырабляюць самі, без сумневу, паўстала ў чыёйсьці квадратнай галаве. Згодна з гэтай канцэпцыяй, напрыклад, імпартам у краіну вырабленых за мяжой аўтамабіляў будзе клапаціцца вытворца аўтамабіляў МАЗ, трактароў — трактарны завод МТЗ, і хатняга абсталявання — вытворца бытавой тэхнікі „Атлант”. Толькі чаму, чорт вазьмі, яны мелі б штосьці імпартаваць, калі ўласных вырабаў ніяк не дадуць рады ўціснуць суайчыннікам? А справа сур’ёзная. У сёлетнім студзені кошт беларускіх тавараў, па-ранейшаму непрададзеных, вырас да 78,2 адсотка штомесячнай вытворчасці кампаній з 70,2 адсотка ў канцы года і дасягнуў эквівалента 10 мільярдаў злотых. Карацей кажучы, завадскія склады поўныя тавараў, якія не знойдуць пакупнікоў. Такім чынам, беларускі ўрад рэкамендуе прадаваць іх па цэнах ніжэйшых за сабекошт. Аднак, так як ніхто не будзе спяшацца, каб купіць іх, таму што калі кошт, нават прыніжаны, ніякага дачынення да якасці, эстэтыкі і карыснасці не мае, або рахункі дзяржаўных прадпрыемстваў або грамадзян вычэрпваюцца, можна спадзявацца катастрафічнага росту запасаў на складах у маштабе краіны ў цэлым. Вырабляць безупынна, каб толькі вырабляць, вядома, можна. Пры ўмове, аднак, што вернемся ў эканоміцы да часоў абмену таварамі. Калі ласка, чвэртка хлеба за кілаграм цвікоў? Можа так быць?

Квадрат з’яўляецца самай распаўсюджанай фігурай у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF