Ніва № 26 (3033), 29 чэрвеня 2014 г.

Мундыяль і справядлівасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мільёны людзей па ўсім свеце сочаць зараз за футбольным чэмпіянатам свету па футболе. Для адных — гэта асаблівая жарсць, для іншых — спосаб пераключыцца, абстрагавацца ад сацыяльных, сямейных ці іншых праблемаў, даць выхад эмоцыям, для некаторых — нават своеасаблівы працяг вайны, толькі мірнымі сродкамі. Часам на мундыялі паміж сабой сустракаюцца былыя калоніі і метраполіі, часам гістарычныя суседзі, часта прадстаўнікі розных кантынентаў, расаў і стыляў. Кожны мае тут свае сімпатыі, гістарычныя рахункі і прыярытэты. Іншыя ж шукаюць у футбольных баталіях справядлівасці і высакароднасці, якіх так мала ў сённяшнім свеце, таго, чаго няма ў палітыцы і міждзяржаўных дачыненнях.

Еўропа пакуль перажывае фіяска ў змаганні на зялёных палях з прадстаўнікамі Паўднёвай Амерыкі. На гэтым кантыненце ёй не шанцавала ніколі. А вось прадстаўнікі Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі — ЗША, Мексіка, Коста-Рыка радуюць не толькі сваіх заўзятараў, але і нейтральных аматараў гульні нумар адзін.

Для самой Бразіліі, у якой футбол стаіць на роўні рэлігіі, чэмпіянат стаўся дваякім фактарам. З аднаго боку яшчэ адзін шматмільённы карнавал па ўсёй краіне, з іншага — пратэсты супраць неабачлівай палітыкі ўрада, выдаткаваных вялізных сум на будаванне новых стадыёнаў і рэканструкцыю старых аб’ектаў. Дайшло да таго, што прэзідэнт Бразіліі Дзілма Русеф, баючыся быць асвістанай, не прысутнічала на цырымоніі адкрыцця сусветнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF