Ніва № 26 (3033), 29 чэрвеня 2014 г.

Аксамітны летні вечар

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Нядзельны ранні вечар 15 чэрвеня быў у Беластоку ўнікальны. Спакойны. Поўны спантаннасці, энергіі і радасці. У вялізным шатры на плошчы імя Станіслава Манюшкі — паміж Беластоцкім лялечным тэатрам і гмахам Падляшскай оперы — прыўкрашаным маляўнічымі ліхтарамі, сабраў усе пакаленні. Жонак з мужамі, бацькоў з дзецьмі, адзінокіх. Пажылых і маладых. А ўсё гэтае — вынік ідэі першай беларускай патанцоўкі на адкрытым паветры, распрацаванай Звязам у карысць прамоцыі і адукацыі беларускай культуры «Шчыты». Дэвіз патанцоўкі ўзяты з песні «Аксамітны летні вечар».

У ролю распарадчыка танцаў увайшоў журналіст Радыё Беласток Міхась Сцепанюк, апрануты ў элегантны пінжак, але і джынсы, з густоўным гальштукам-матыльком на шыі. У танцы першымі кінуліся Юліта Сцепанюк, адна з арганізатарак забавы і, да нядаўняга часу намеснік прэзідэнта горада Беластока, а цяпер дэпутат Сейма Аляксандр Сасна. Юліта Сцепанюк:

— Мы хацелі арганізаваць агульнадаступнае мерапрыемства. У Беластоку такой звычайнай гульнi, дзе людзі маглі б проста пагуляць, не хапала. З лёгкай беларускай музыкай мы хочам дайсці да тых жыхароў Беластока, якія можа нават не ведаюць, што маюць з беларушчынай нешта агульнае. Залежала нам таксама на вечарыне без бар’ераў: крэслаў і г.д., і не на беларускай дыскатэцы пад фанаграму, якія бываюць у клубе «Гвінт». Мы хацелі зрабіць мерапрыемства з удзелам людзей, якія ў 2010-2011 гадах рабіла Марта Зайкоўская ў агародах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF