Ніва № 25 (3032), 22 чэрвеня 2014 г.

У Злотніках разбуджаецца жыццё

Ганна КАНДРАЦЮК

— Паглядзі, якія тут прылюдныя людзі! — шэпча мне на вуха Ірына.

Я сама стаю перад блакітнай каплічкай і гляджу на старасту, які даглядае ахвярныя свечкі. Людзі паўтыкалі іх у скрыначкі з белым пяском. А яны як на злосць; запаліш — міг пагараць і гаснуць на ветры. За шашой, па якой безупынна імчаць машыны, шаўковыя нівы. Зялёнае збожжа калышацца, лунае на ветры. Нервовасць паветра на міг лагаднее, зноў перамагае спакой.

Стараста Яўгеній Шмыга аднова запальвае пагаслыя свечкі. Здаецца, яго спакой і малітоўныя спевы харыстаў адганяюць парывісты вецер ад месца. Калі пагасае ахвярная свечка, народ хвалюецца, бачыць у гэтым дрэнны знак. Таму падтрымаць агонь дапамагаюць іншыя...

Малітва перад раскрытай вясковай каплічкай, сярод вясновай прыроды дзейнічае гаюча. Перад прычасцем бацюшка Раман Кішыцкі спавядае знямоглую бабулю. Старажылку пасадзяць на пластмасавае крэсла каля каплічкі.

— Як блізка тут побач сябе людзі і свяшчэннік, — шапчу на вуха Ірыне.

Яшчэ больш уразіць вынаходлівасць старасты. У час змагання з ветрам ён прыдумае спосаб. Пазбірае пагаслыя свечкі ў пучкі, паставіць у скрыначку з пяском і яшчэ раз запаліць іх. А яны, быццам паходні, на радасць народу роўна згараць датла. Аж ад іх імпэту лопнуць шкляныя сценкі і сплыве на зямлю воск. Усё завершыцца ў добрым часе, якраз на канец літургіі. За момант усе пойдзем у вёску Злотнікі, каб асвяціць дамы і блаславіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF