Ніва № 25 (3032), 22 чэрвеня 2014 г.

Па Дону гуляе

Марыя САШКА

Збіралі, вазілі сена з Ляскоўкі, што над рэчкай Нараўкай. Мішка зляцеў на вогністым кані, на прыпражку да велічнага воза, што стаяў гатовы побач Соньчынага луга. Прыгажун — Мішка гэты. Бялесы, са снапом раскідзістых пшанічных валос — кучарашак-абаранкаў, якія наўкруг славіліся сваёй красой. Хлопец-малюнак, які, здавалася, сышоў з грэчаскай амфары, статуі, гэткі кінаэкран, што выйшаў на шпацыр на луг, вуліцу, з алебастравымі рукамі, нагамі, грудзьмі, тварам...

— Калі пойдзеш за мяне, красавачка-русалачка, га? Сватоў калі пасылаць? — крутануўшы галавой, аж абаранкі-кружкі-кольцы ўніз, здавалася, на зямлю паляцелі, смяяўся Мішка ва ўсю шырань ірта, на кані танцуючы...

— Анцыхрыст, затопчаш! — крыкнула Сонька, замахнуўшыся граблямі, гэткая чарнуленька белазубая, якую адразу былі ўсе празывалі казачкай Аксіняй пасля фільма „Ціхі Дон”, за яе нябесную красу і чароўнасць. — Сватоў! Лодзь цэла па табе сохне, плача, чарцяка, я ж не бачу? Уся фізіка-матэматыка слёзы вылівае, не ўцешыцца, дзеўкі як пакутніцы ходзяць, гатовыя тут жа ў штабялі легчы-паўкладацца, хлопцы цмокаюць-зайздросцяць, а ты ў сваты — да мяне! — залілася смехам-жаваранкам Сонька. — Бяды адусюль нахлябчуся!..

— Сваты, Сонька-красатунечка, да цябе, свацікі, с-в-а-т-а-нь-кі! — закрычаў-прагрымеў ён радасна: — Дзядзь Сашка, цётка Маруся, аддайце Соньку за мяне! — і твар ягоны зноў абліўся ўсмешкай.

— Балабон ты, Мішка, вось што, якія сваты? (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF