Ніва № 25 (3032), 22 чэрвеня 2014 г.

Карцінкі з глыбінкі (4)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пакінуўшы каля вульчанскай крамы тамашняга заўсёдніка, пакінутага і так амаль усім ягоным космасам, рвануўшымся ў гонку за прыстойным жыццём, рвануўся і я ў гонку з чарговым адрэзкам часу. Зноў заспяшаў я ў напрамку чарговага аўтобуснага прыпынку, спадзяючыся гэтым разам усё ж такі ўспець на аўтобус, цяпер ужо ў Тымянцы. Запамяталася мне, што ад Вулькі-Нурэцкай Тымянка за паваротам, адно не запамяталася, што той паварот дарогі не адзін, што пунктуальны ў той дзень аўтобус не збавіць па нейкай прыхамаці лёсу свайго ходу. Усведаміўшы гэта, збавіў я сваю хаду, маючы хісткую надзею, што ўспею яшчэ на поезд, да табельнага ад’езду якога аставалася шмат часу. А надзея тая хісткая, бо ж жыццё прыносіць шмат нечаканасцей...

Такой нечаканасцю ў тамашнім антуражы паказалася мне навюсенькае асфальтавае палатно, якое з’явілася недзе пасярэдзіне дарогі між Вулькай-Нурэцкай і Тымянкай. Гэта быў пераход з аднаго асфальтавага свету ў зусім іншы асфальтавы свет: з асфальтавай Польшчы Б у асфальтавую, гладкую як стол Еўропу А. Толькі вось пытанне: чаму гэтага дабрадзейства хапіла толькі на тое, каб дацягнуць той асфальт у чыстае поле, заміж — здавалася б лагічна — дадаць яшчэ крышку і давесці да крайняй у Нурэцкай гміне вёскі, у якой у яе зорны час пражывала больш за паўтысячы душ. Аказваецца, што гміна з паветам сабралі сродкі на пракладку новага дарожнага палатна толькі на адрэзку каля дзевяці кіламетраў. Адлегласць жа ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF