Ніва № 25 (3032), 22 чэрвеня 2014 г.

На Тройцу ў Ліпінах

Тэкст і фота Янкі ЦЕЛУШЭЦКАГА

Ліпіны — даволі вялікая вёска каля Гайнаўкі (налічвае пад 300 жыхароў). Тут, як нідзе ў іншай вёсцы Гайнаўскай гміны, прыбывае пасяленцаў, якія будуюць сабе новыя дамы. Гэты факт цешыць солтыс сяла Ліпіны Кацярыну Якубоўскую (яна родам з Трасцянкі, у тамашняй пачатковай школе вучыла яе і прывівала любоў да роднай мовы Галена Тапалянская і яна — як сказала мне — вельмі паважае і цэніць сваю настаўніцу, трымае з ёю пастаянны кантакт).

У сяле прыгожая святліца. Побач яе — пляцоўка з брусчаткі для культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, абсаджаная наўкруг 18 бярозамі, новая спартыўная пляцоўка для футбола, пляцоўка для дзіцячых гульняў з розным абсталяваннем, у тым ліку з гойданкамі, ды жоўты чысты пясок як на марскім пляжы.

Усё гэта ды сёлетні беларускі фэст і народны абрад — заслуга актыўных членаў ліпінскага Таварыства „Крыніца”, якое ўзначальвае солтыс Кацярына Якубоўская. Заснавалі яго ў красавіку 2013 года і цяпер у ім дзейнічае 24 чалавекі. Мае яно цікавыя накірункі культурна-асветнай і забаўляльнай дзейнасці. Усё з мэтай, каб перш-наперш зберагчы мову і традыцыі нашых дзядоў і прадзедаў. Членамі „Крыніцы” з’яўляюцца жыхары не толькі Ліпін, але і Гайнаўкі, Старога і Новага Беразова ды Белавежы.

Пасля абеду ў цёплую сонечную нядзелю, 8 чэрвеня г.г., у Ліпінах арганізавалі беларускі народны фэст, прымеркаваны да святкавання Тройцы, і выступ з траецкім абрадам „Куста”. Святліцу звонку і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF