Ніва № 25 (3032), 22 чэрвеня 2014 г.

Дзясяты раз на „Гняздзе”

Іаанна ЧАБАН

Адно з важнейшых, калі не самае важнае, культурнае мерапрыемства Шудзялаўскай гміны адзначыла сваё дзесяцігоддзе. Літаратурны конкурс пра гісторыю рэгіёна «Нашае гняздо» яднае штораз больш прыхільнікаў. Не ідзе тут пра колькасць удзельнікаў. Ахвотных уключыцца ў працэс даследавання і запісу даўніны няшмат. Цешыць аднак, што зацікаўленасць і падтрымка з боку ўлад, дзяржаўных устаноў і прадпрымальнікаў з году ў год пашыраецца. Іх колькасць і важнасць у гэтым мерапрыемстве безумоўна прыкрыла саміх удзельнікаў конкурсу. Дырэктар Асяродка культуры ў Шудзялаве Альжбета Ярашэвіч і войт Шудзялаўскай гміны Марыюш Чабан віталі і дзякавалі за падтрымку перш за ўсё Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства, Падляшскаму куратару асветы, суарганізатарам мерапрыемства — Ваяводскаму асяродку анімацыі культуры, Рэгіянальнаму аддзелу Касы сялянскага сацыяльнага страхавання (КРУС), Беластоцкаму гістарычнаму музею і Беластоцкаму аддзелу Інстытута нацыянальнай памяці. Віталі таксама прысутнае на мерапрыемстве кіраўніцтва Ландшафтнага парку Кнышынскай пушчы, Крынскае надлясніцтва, а таксама ўласнікаў навакольных сельскіх і агратурыстычных прадпрыемстваў.

Старшыня конкурснага журы Барбара Пахольская публічна выказала сваё захапленне арганізатарскімі здольнасцямі Альжбеты Ярашэвіч. «Тыя, што ніколі не здабывалі спонсарскіх грошай, не ведаюць, якая гэта няўдзячная тэма», — сказала да сабраных Барбара Пахольская.

Старшыня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF