Ніва № 25 (3032), 22 чэрвеня 2014 г.

Свята на Плянтах

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Больш за трыццаць калектываў і асобных выканаўцаў выступілі 8 чэрвеня ў беластоцкім парку Плянты ў час сёлетняга дваццаць дзевятага Свята беларускай культуры. Кожны прадставіў адну песню. У гэтым годзе натоўпы гледачоў і слухачоў мелі магчымасць палюбавацца маладымі пераможцамі школьнага конкурсу «Беларуская песня». Быў таксама кірмаш рукадзелля, а падляшскія беларускія пісьменнікі рэкамендавалі свае кнігі. Госцем з Беларусі быў ансамбль песні і танца «Спадчына» з Маладзечна, які дзейнічае ў тамашнім палацы культуры.

Канцэрт традыцыйна адкрыла песня-гімн «Мой беластоцкі край» (завяршыла «Люблю наш край», выкананая ўсімі ўдзельнікамі). Ян Сычэўскі, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства, вітаючы на сёлетнім свяце (БГКТ, як і кожны год, было яго арганізатарам), сказаў:

— Свята беларускай культуры мае сваю вялікую асаблівасць. Гэта падвядзенне гадавых дасягненняў беларускага аматарскага руху ў Польшчы, а таксама іншых галін нашай нацыянальнай культуры. Апрача выканаўцаў, якія выступаюць на сцэне, побач знаходзяцца народныя майстры, паэты, пісьменнікі — стваральнікі нашай беларускай культуры ў Польшчы.

Старшыня Сычэўскі зачытаў ліст ад амбасадара Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр’янава. За сталамі непадалёк сцэны сярод народных мастакоў была Галіна Бірыцкая з Плянты Нараўчанскай гміны:

— Паказваю тут ручнікі і іконы, вышытыя крыжыкам, а іншыя — гладдзю. Некаторыя мае працы былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF