Ніва № 25 (3032), 22 чэрвеня 2014 г.

Голая с...ка

Міраслаў ГРЫКА

Чарговы скандал на самым высокім узроўні ўлады пасля апублікавання аўдыязапісу ясна даказвае, што польская дзяржава ўжо даўно трапіла ў павуцінне. Цікава, што гэта за павук пляце свае ліпкія ніткі інтрыг, падставак, здрады і паклёпу? Паняволеная імі Дзяржава ўсё менш і менш бзыкае, даючы ўладу перасвараным палітычным партыям, сеймавым дактрынёрам, адчужанаму правасуддзю, авантурным спецслужбам, бяздарным паліцыі і арміі, а таксама, што прыкра сказаць, закулісным маніпуляцыям Каталіцкага касцёла, які, здаецца, мае сваё бачанне дзяржавы ў Дзяржаве. Карацей кажучы, яна ледзь дыхае. Сам міністр унутраных спраў Сянкевіч прызнаў — важная фіша сярод міністраў ва ўрадзе Туска і ў той жа час ахвяра падслухвальнага скандалу — у размове з другой ахвярай, старшынёю Нацбанка Бэлькам, запэўніваючы яго, што польская краіна, з практычнага пункту гледжання, дабзычалася да свайго перадсмяротнага становішча. Хоць, ці гэта магчыма, каб на яе ўпадак працаваў толькі адзін павук? І гэта на працягу многіх гадоў. Пра што як пра што, але пра тыя падслухвальныя інтрыгі пры ўсіх польскіх уладах, ад урада да міністраў, чуем з частатой невядомай у любым пункце свету. Праз кожныя некалькі месяцаў выбухае зноў, нават больш каварная чым папярэдняя. Ужо на Rywingate павінны былі сканцэнтравацца ўсе палітычныя і грамадскія сілы для ачысткі Дзяржавы з гэтых ідэалагічных нарасцей, карпаратыўных шлакаў, мафіёзнага палітыканства. На жаль, канчалася ўсё на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF