Ніва № 25 (3032), 22 чэрвеня 2014 г.

Гульня ў псеўдапалітыку

Віктар САЗОНАЎ

Палітыка Крамля ў адносінах да Украіны пачала прыносіць чаканыя ў расійскім кіраўніцтве вынікі. Мільённыя аўдыторыі тэлегледачоў ва ўсім свеце больш не ўспрымаюць падзеі на Украіне як нешта сенсацыйнае і небяспечнае для ўсёй планеты. Пачуццё самазахавання прытупілася. А ўслед за сваімі выбарцамі і тыя людзі, ад якіх залежыць прыняцце рашэнняў, збольшага пачалі абмяжоўвацца пустымі заявамі, што Украіну ніхто не кіне.

Чаго вартыя такія заявы, калі паралельна з імі гучаць загульванні з Крамлём у выглядзе розных рэверансаў, такіх як асуджэнне ўкраінскіх улад за напад на расійскую амбасаду ў Кіеве ўзмоцненае патрабаваннямі прыняць нейкія там меры. І гэта адбываецца ў той самы час, калі з расійскай зброі масавага знішчэння людзей, такой як сістэма залпавага агню „Град”, абстрэльваюцца ўкраінскія гарады, збіваюцца ўкраінскія самалёты, топчуць украінскую зямлю чужацкія танкі...

Калі такую занепакоенасць праяўляе беларуская ўлада, то ёй можна проста нагадаць, што яна разрывала дыпламатычныя адносіны нават за так званую бамбардзіроўку звычайнымі плюшавымі цацкамі. І гэта пры тым, што ўлады той краіны пра гэтых бяскрыўдных дэсантнікаў-мядзведзікаў нічога не ведалі. А вось як можна ўспрыняць падобную занепакоенасць з амерыканскага боку, як не спробу прагнуцца перад Крамлём і задэклараваць сваю псеўдааб’ектыўнасць у разуменні падзей на Украіне. А псеўдааб’ектыўнасць гэта і ёсць галоўны складнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF