Ніва № 25 (3032), 22 чэрвеня 2014 г.

Юбілей «Культуры на сходах музея»

Аляксей МАРОЗ

Падчас дзесятага Беларускага этнаграфічнага фестывалю «Культура на сходах музея», які 8 чэрвеня адбыўся на плошчы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, прэзентаваліся вырабы майстроў рукадзелля, можна было спрабаваць выканаць такія вырабы пад наглядам вопытных майстроў. Прагучала многа беларускіх песень, можна было танцаваць побач сцэны. Паколькі мерапрыемства адбывалася ад абеду ажно да вечара, частка публікі мянялася. Калі апошнім запрэзентаваўся беларускі рок-гурт «Relikt» з Мінска, большасць публікі састаўлялі ўжо маладыя людзі, якія чакалі выступу вядомага ім калектыву (у мінулым годзе «Relikt» заняў першае месца і здабыў прызнанне публікі падчас гайнаўскага рок-фестывалю «Ракавіска»).

Першапачаткова Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы арганізаваў цыкл беларускіх этнаграфічных фэстаў пад назвай «Культура на сходах музея». Калі было спрыяльнае надвор’е, народныя творцы прэзентавалі свае вырабы побач музейнага будынка і там паказвалі падставы сваёй працы, а музычныя калектывы выступалі на сходах музея.

— Гэта Міхась Андрасюк з Гайнаўкі сказаў, што добра было б, каб Беларускі музей выйшаў з прапановай па за будынак. Мы з Тамашам Ціханюком сталі арганізаваць этнаграфічныя фэсты «Культура на сходах музея». Спачатку мы наладзілі фэст ільняной кашулі — пачынаючы ад апрацоўкі льну, паказалі мы цэлы працэс яе выканання. Пазней былі этнаграфічныя фэсты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF