Ніва № 24 (3031), 15 чэрвеня 2014 г.

Паўналецце Фестывалю царкоўнай музыкі

Кастусь БАНДАРУК

З 20 па 25 траўня ў Беластоцкай філармоніі прайшоў чарговы, ужо XXXIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2014”. Агулам выступілі 24 хары, пры тым найболей здалёку прыбыў Хор Аўстралійскай епархіі так званай „зарубежнай” Рускай Праваслаўнай Царквы з Сіднея. Дарэчы, гэты хор заняў першае месца ў катэгорыі парафіяльных хароў.

У журы засядалі праф. Рамуальд Твардоўскі, праф. Лэся Дычко, Анатоль Кісялёў, праф. Бажэна Савіцкая, Ілона Стэпан і а. Юры Шурбак. Найдаўжэйшы стаж засядання ў журы, 31 раз, у Рамуальда Твардоўскага, знакамітага кампазітара, чые творы ахвотна выконваюць удзельнікі фестывалю. У сваю чаргу айцец Шурбак найперш паказаўся як знакаміты дырыжор. Ён далучыўся да журы пасля таго, як шмат гадоў са сваім хорам выступаў на фестывалях, займаючы першыя месцы. Трэба адзначыць, што арганізатары фестывалю і сябры журы слушна ўвялі некалькі катэгорый, бо было б неразумна мераць адной меркай прафесійных, оперных дыпламаваных спевакоў з аматарамі. Гэта ў прыватнасці парафіяльныя хары, дзе другое, за аўстралійцамі, месца заняў хор „Лампада” з Курска, а адно з двух 3-х месц заняў знакаміты грэка-каталіцкі кафедральны хор „Хрызастос” з Браціславы. У катэгорыі „аматарскіх, свецкіх” хароў найвышэйшую ацэнку атрымала Народная харавая капэла БДУ з Мінска пад кіраўніцтвам Аляксандра Мінянкова. Яшчэ адна катэгорыя — „хары музычных школ”, у якой журы найвышэй ацаніла Хор акадэмічнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF