Ніва № 24 (3031), 15 чэрвеня 2014 г.

У ціхай Дуброве на беларускай мове

Іаанна ЧАБАН

Дуброва — калісь Гродзенская, цяпер Беластоцкая. У песні „Беластоцкі край” названая яна ціхай. Гэта сапраўды так. Ева — саракагадовая жыхарка мястэчка сцвярджае, што тут надта ціха. „Гэтая цішыня часам невыносная”, — скардзіцца яна.

Дуброўскі маразм на нейкі час прыпыніў фэст, сарганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Праходзіў ён у апошні дзень траўня на тамтэйшай спартыўнай плошчы і выпаўніў першы з двух „Дзён Дубровы”. Некалькі хвілін да яго пачатку з цэнтра гарадка направілася туды напрасткі невялікая групка аматараў беларускіх спеваў рознага ўзросту.

Колькасць людзей сабраных перад мабільнай сцэнай не была надта імпазантнай, хаця надвор’е паспрыяла выдатна.

„Беларускай песняй цікавяцца тут пераважна беларусы”, — прызнаецца дырэктар мясцовага дома культуры Мацей Сулік.

Пажылая Галіна Севастыяновіч, родам з паддуброўскай вёскі Круглэ, лічыць сябе полькай. Каб лепш убачыць і пачуць выступаючыя калектывы, заняла яна месца пад самой сцэнай. Жанчыну прыцягнула сюды беларуская музыка і сантымент да мовы, якой карысталася, жывучы яшчэ ў роднай вёсцы. Яна добра помніць спевы на падхатніх лавачках. „Цяпер не спяваю, — прызнаецца яна, — няма нагоды, але люблю паслухаць”.

Сярод публікі ўвагу на сябе звярнула жанчына пяцідзесяцігадовага ўзросту ў кампаніі маладой мамы, мабыць дачкі ці нявесткі, і дзіцяці ў калясцы. Якраз сваё выступленне завяршала мінская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF