Ніва № 24 (3031), 15 чэрвеня 2014 г.

Пасля паўвеку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пяцьдзясят гадоў таму мае аднакласнікі бралі свой апошні ліцэйскі бар’ер — здавалі экзамен на атэстат сталасці. Пасля гэтага ўсе расцярушыліся па сваіх уласных жыццёвых лабірынтах, змагаючыся з разнароднымі чарговымі бар’ерамі. Спяшаючы, як тыя вугры ў Саргасавае мора, у напрамку Стыкса, міфічнай ракі забыцця, дзе Харон адно за адзін абол перапраўляе на другі бераг... Сёлета, у пяцідзесятую гадавіну завяршэння гайнаўскага белліцэя, частка маіх аднакласнікаў, якім няспешна да Харона, наведала зноў сваю Alma Mater.

Нагодай для спаткання стаў з’езд выпускнікоў. Прызнаюся, што я выцярушыўся даволі рашуча з былой кампаніі, сустракаючы на працягу мінулага паўвечча бадай не больш пяці матуральных таварышаў з агульнага ліку бадай сямідзесяці. Таму і суправаджала мяне хваляванне, няўпэўненасць, ці ўдасца мне пазнаць той малады калісь народ, якому такія шматлікія гады наогул прыносяць цалкам новую маску ў выглядзе павуціння маршчын на твары і мноства серабрын вакол яго...

Пазнанне тое аказалася не надта складаным. Усяго з маіх аднакласнікаў з’явілася пятнаццаць душ; некаторыя з аднакласніц ухітрыліся выглядаць нават маладзей чым калісь. А ў агульнасці — на з’езд з’явіліся тыя асобы, якія калісь складалі класавы элітарыят, якія найбольш запамяталіся і іх было нескладана атаясаміць нават у шматлюдным рознагадовым натоўпе. Мова тут пра дамінантны ў той нашаліцэйскі час прыгожы пол, бо хлопцаў у Ліцэі было тады столькі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF