Ніва № 24 (3031), 15 чэрвеня 2014 г.

Палкоўнік «Ландар» працягвае змаганне

Алег ЛАТЫШОНАК

Летась звярнуліся да мяне арганізатары рэканструкцыі Мілавідскай бітвы 3 чэрвеня 1863 г., самай вялікай бітвы паўстання 1863-1864 гадоў, каб дапамагчы ім адшукаць здымак аднаго з камандзіраў паўстанцкіх атрадаў, палкоўніка Аляксандра Лянкевіча псеўданім «Ландар». Выканаць гэты заказ мне пакуль што не ўдалося, тым не менш пошукі адкрылі перада мною невядомыя мне дагэтуль сувязі паўстанцкай справы з сусветнай палітыкай.

Палк. «Ландар» пасля Мілавідскай бітвы нейкі час дзейнічаў у Аўгустоўскай пушчы. Пасля паразы пад Стрэльцавізнай падаўся ў Францыю, а адтуль у Амерыку, на чарговую вайну. У Амерыцы ішла тады сэцэсійная вайна між Уніяй і Канфедэрацыяй, якая пачалася ў 1861 годзе. Лянкевіч хацеў змагацца на баку канфедэратаў супраць федэралаў.

Што падштурхнула паўстанцкага камандзіра на такі крок?

Выхадцы з Польшчы ваявалі тады як на баку Поўдня, так і Поўначы. У арміі Уніі адзначыўся палк. Уладзімір Кржыжаноўскі, які стварыў Польскі рэгімент і даслужыўся рангу генерала. На баку Канфедэрацыі Польскую брыгаду арганізаваў на свае грошы Каспер Тохман з дапамогай палк. Валеры Сулякоўскага і Уладзіслава Ваньковіча, ветэрана паўстання 1830-1831 гадоў. Ваньковіч выдаваў блізкага сваяка Тадэвуша Касцюшкі і відавочна паходзіў з Беларусі. У Брыгадзе, нягледзячы на яе назву, служылі толькі 23 палякі, што не задавальняла яе стваральнікаў. Сулякоўскі вырашыў прыцягнуць паўстанцаў і іншых польскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF