Ніва № 24 (3031), 15 чэрвеня 2014 г.

Марыя Каральчук: на апошнім паверсе

Міра ЛУКША

Блёк другі, кватэра 14. Пад самым пляскатым дахам тыповага блёка. Кажа пра гэты дом Марыя Каральчук — „камуністычны”. Пасялілі яе сюды ў той час, калі загналі ў блёкі жыхароў вёсак залітых Семяноўскім вадасховішчам. У цёплы дзень жанчынкі сядаюць на лавачцы. Асабліва прыемна, як пры канцы бандарскага „аседля” пачынаецца беларускі фэст. Тады збіраюцца тут выхадцы тутэйшай ваколіцы і іхнія сваякі. І да бабулі Марыі з’яўляецца радня, нават з далёкага замежжа. Ёсць і праўнукі з Нью-Йорка.

— Весялей! Як папрыязджае народ — весялей. І песні вясёлыя, бадзёрыя. Яшчэ чую досыць добра! — смяецца старажылка. — І ўвесь час пытаюцца ў мяне пра былое, бо я тут, здаецца, найстарэйшая. Злезу з чацвёртага паверха, пасяджу на лаўцы, пасля зноў караскаюся на свой апошні паверх. І гэта ўся мая хадня!

...То ж вазьмеце — колькі лет пражыла! З 1921 я року! Дзякуй Богу, што яшчэ памяць яшчэ трохі трымаецца. Добра выглядаю, бо апеку маю добрую — з дачкой жыву. Калі б адна была — не вытрывала б. Дачка пільнавала ў дачкі ўнука. Кажу: едзь да яе, жыві там, я адна застануся дома. Але як хапіла мяне язва на пухіры! Дачка прыехала ў суботу, а я ледзь дыхаю. І кроў ляціць з мяне. Пазваніла дачка па скорую дапамогу. У шпіталі мне зараз на ранак зрабілі аперацыю: тое паправілі, падлячылі, іншае папсавалі... От такое жыццё.

... Як нас высялялі? Пачалі той „злеў” рабіць — возера. І нас — сюды. „Камуна” ставіла гэты блёкі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF