Ніва № 24 (3031), 15 чэрвеня 2014 г.

Паэтка з міхнаўскіх палеткаў

Міра ЛУКША

Сяло Міхнаўка, — пісаў Эдуард Вайсковіч ў „Ніве” ў 1976 годзе, — што ў Нараўчанскай гміне, гранічыць з Лешукамі, а ад поўначы прылягае да ракі Нарвы. Яшчэ пры старой Польшчы сяло было разбіта на калоніі і кожны пабудаваўся на сваёй сялібе. Гаспадарскія сялібы тут абгароджаны, з садамі. Сярэднія гаспадаркі ад 5 да 10 га. Хоць зямля IV і V класаў, людзі дабіліся тут добрых ураджаяў (...).

Іду асенняй дарогай, па асфальце, засланым каляровымі лістамі, па Міхнаўцы. Прыйшла восень, лісце жоўкнуць, асыпаюцца із дрэў. Замірае ўся прырода, замаўкае птушак спеў. Злезшы з вячэрняга, адзінага аўтобуса, што ехаў з Беластока ў бок Нараўкі, па дарозе распытваю, як дайсці да хутара Радзіванюкоў. Калі б я ведала, што туды добры кавалак назад, а яшчэ і дарожкай праз поле, папрасіла б шафёра, каб спыніўся перад вёскай. Я тут першы раз, хаця лічу Нараўчанскую гміну маёй роднай. А пра Міхнаўку ў апошні час пачула з за дзейнасці ў гэтай вёсцы культурнага згуртавання „Сторчык” („Ятрышнік”). Згуртаванне мае тут юрыдычную сядзібу, а яго дзейнасць шырыцца не толькі ў ваколіцы... Мінаю праваруч сядзібу „Ятрышніка” — адноўленую самаўрадавую святліцу. І тут збіраюцца тутэйшыя паэты і іхнія слухачы, якіх нямала. А іду я да Веры Радзіванюк, адной са старэйшых (1933 г. нар.) актыўных паэтак. Іду па асфальце, які неяк натуральна, прыродна тут выглядае пасярод буяючай на абочыне прыроды, у горкім паху вянучых лістоў і грэючыхся ў апошнім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF