Ніва № 24 (3031), 15 чэрвеня 2014 г.

Граблі на выпаленай зямлі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На беларускім палітычным полі, якое хутчэй нагадвае выпаленую зямлю, прабіваюцца першыя сціплыя парасткі прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. У масавай свядомасці ўжо трывала замацаваны стэрэатып пра „вечнасць” кіравання цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Так што правядзенне чарговай прэзідэнцкай кампаніі мае хутчэй рытуальны характар. Уладзе патрэбна аформіць знешнюю легітымізацыю ў выглядзе прэзідэнцкай абгорткі. Яна, улада, ужо даўно адрэпетавала свой ашуканскі спектакль пад назвай „выбары”. Апазіцыі ж трэба прадэманстраваць тое, што яна яшчэ жывая і дзейсная. Прадэманстраваць электарату і напэўна самой сабе. Бачанне шляхоў удзелу тут рознае.

Збольшага маем тут дзве пазіцыі. Адны лічаць, што дэмакратычнай кааліцыі патрэбен моцны адзіны кандыдат, іншыя даводзяць, што прэтэндэнтаў павінна быць як мага болей дзеля правядзення шырокай інфармацыйнай кампаніі. Усё гэта мы ўжо праходзілі ў найноўшай гісторыі. У 2001 годзе быў адзіны кандыдат ад апазіцыі. Ды такі адзіны, што нікому і ўспамінаць не хочацца. У 2006 годзе былі два дэмакратычныя вылучэнцы. Адзін з іх не зрабіў нічога істотнага, хоць многія людзі паверылі ў яго, а іншы — Аляксандр Казулін — адсядзеў за сваю рашучасць у турме. Але найбольш паказальнай была апошняя прэзідэнцкая кампанія — 2010 года. Яе цяжкія наступствы дэмакратычная супольнасць не перажыла дагэтуль. А адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Мікола Статкевіч ужо тры з паловай гады зняволены ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF