Ніва № 24 (3031), 15 чэрвеня 2014 г.

Першы беларускі пікнік у Шчытах

Аляксей МАРОЗ

Першы беларускі пікнік «Маёвыя сустрэчы ў Шчытах — 2014», адбыўся 25 мая ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты». Паколькі было гэта сямейнае мерапрыемства, з дзеткамі, што мелі выступаць на сцэне, прыехалі іх бацькі, бабулі і дзядулі. Ад сонца сабраныя хаваліся ў цяні дрэў вакол прыгожа адрамантаванага колішняга школьнага будынка, у якім цяпер працуе цэнтр «Шчыты». Распаложаны ён наўскос ад даўняй, драўлянай царквы, што робіць гэтае месца яшчэ больш незвычайным.

— Тут вельмі прыгожае месца для пікніка. Людзі могуць паслухаць беларускія песні, паразмаўляць. Школьны будынак пуставаў і нішчэў. Звяз беларускай моладзі рашыўся яго выкарыстаць для дзейнасці ў карысць мясцовага насельніцтва, развіцця беларускай культуры і захоўвання нашых традыцый. Сёння відаць рэзультаты дзейнасці Звязу пад кіраўніцтвам Ігара Лукашука. Калі людзі хочуць дзейнічаць у карысць мясцовага насельніцтва і ведаюць як рэалізаваць свае планы, то можна многаму дабіцца, — сказаў яшчэ да адкрыцця пікніка віцэ-стараста Бельскага павета Пётр Божка.

Пікнік адкрыў старшыня Звязу ў карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты» Ігар Лукашук. Гаспадар Арлянскай гміны, на тэрыторыі якой праходзіла маёвая сустрэча, войт Пётр Сэльвясюк пахваліў ініцыятыву цэнтра «Шчыты» ладзіць мерапрыемства для дзетак, моладзі і старэйшых асоб. На пікнік прыбыў таксама старшыня Арлянскай гміннай рады Аляксандр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF