Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

У бляску Эль Грэка ч. ІІІ

Ганна КАНДРАЦЮК

Нечаканым і дзіўным здаўся мне прызыў імя ксяндза Уладзіслава Чарняўскага з Вішнева. Сядлеччына моцна ўелася ў памяць беларускага святара, і невыпадкова. У міжваенны час польскія ўлады раскінулі беларускую каталіцкую семінарыю ў Друі.

Яны заставілі семінарыстаў і настаўнікаў бадзяцца па свеце. Адным з этапаў гэтай „ссылкі” быў падсядлецкі Скужэц. Час праведзены ў гэтай мясціне Уладзіслаў Чарняўскі запамятаў у змрочных колерах. Сілком адарваныя ад родных мясцін і навукі, беларускія семінарысты наймаліся ў гаспадароў за сімвалічную лусту хлеба. Жыццёвая мара служыць беларускім ксяндзом здавалася тады нерэальнай...

На вернісажы „У бляску Эль Грэка” беларускае гістарычнае пачуццё крыўды здавалася ў нейкай ступені адкупленым і дараваным. Такую падказку ўнушала атмасфера пленэру. Беларускія мастакі гаварылі з найбольшай цеплынёй і сімпатыяй пра духоўныя і свецкія асобы, якія запрасілі іх у Седльцы ды падтрымалі іх на духу. Паспрыялі ім праявіць сябе як паўнакроўных і вартасных мастакоў:

— У Беларусі ўсё па-іншаму. Нашыя падкапытныя мастацтваведы зробяць усё, каб прынізіць незалежнага творцу. Нас няма на агульнадзяржаўных і глабальных выставах, якія зараз з нагоды чэмпіянату па хакеі ладзяць у сталіцы, — адзначае з пачуццём крыўды Аляксей Марачкін. — Нам не хапіла месца ў альбомах пра беларускае сучаснае мастацтва, няма нас у музеях, карацей, яны сілком заганяюць у мастацкае падполле. Такая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF