Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

Сягаў паэтычным словам увысь (памяці Генадзя Бураўкіна)

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Быкаў, Брыль, Барадулін, цяпер вось Бураўкін. З адыходам гэтых вялікіх творцаў айчыннай літаратуры, прозвішчы якіх пачынаюцца на літару „Б”, як і назва нашай краіны — нібыта пазнака асаблівай ласкі Бога, здаецца адыходзіць цэлая эпоха. Ёсць людзі, якіх нацыі не заменіць ніхто. Менавіта такім быў Генадзь Бураўкін — дзяржаўны дзеяч, прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у ААН, стваральнік нацыянальнага тэлебачання, але найперш геніяльны Паэт і вялікі Чалавек.

З Генадзем Бураўкіным мне пашчасціла быць знаёмым асабіста. Найчасцей даводзілася сустракацца ў Вільні на канферэнцыях і ўрачыстасцях беларусаў Балтыі. У 2011 г. на адной з такіх імпрэзаў Генадзя Мікалаевіча віншавалі з 75-мі ўгодкамі. Адзін з выступоўцаў тады сказаў, што толькі сваёй „Калыханкай” Генадзь Бураўкін зрабіў больш для адраджэння роднай мовы, чым многія цэлыя арганізацыі і ўстановы. Бураўкін напісаў мноства адметных твораў, якія ляглі ў скарбонку беларускай паэзіі. Многія з вершаў сталі папулярнымі песнямі: „Я не ганю землі чужыя” і „Незнаёмка”, „Малітва” і „Белы снег”, „Матылі” і „Зачараваная” — класіка нашай песеннай культуры. Але найбольш і па-сапраўднаму народнай стала менавіта „Калыханка” („Доўгі дзень”), музыку да якой напісаў стваральнік славутага некалі яшчэ за савецкім часам ансамбля „Верасы” — Васіль Раінчык.

На нашым студэнцкім курсе гарадзенскага гістарычнага факультэта была любімая песня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF