Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

Карцінкі з глыбінкі (3)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ад чыгуначнага прыпынку Баравікі да Вулькі-Нурэцкай каля пяці кіламетраў; і ўсё не надта старым лесам. З захаду лес прылягае да самой вёскі. З поўдня і з поўначы таксама шмат лесу, толькі ад усходу быццам акно на свет. Быццам Вулька-Нурэцкая заглядзелася на ўсход. Гэта ў ландшафтным плане, але доўгі час вёска глядзела на ўсход і грамадска-палітычным зрокам.

„Газета Беластоцкая” ў палове 1950-х гадоў пісала: „Gdybyście kogokolwiek z mieszkańców Wólki Nurzeckiej zapytali, co ciekawego zaszło w ich wsi na początku 1954 roku, usłyszelibyśmy o powstaniu spółdzielni produkcyjnej. Tych dni spółdzielcy długo nie zapomną. Nowe bowiem rodziło się tu w trudzie i ostrej walce klasowej. Kułacy pisali podstępne skargi na organizatorów spółdzielni, straszyli także i pozostałych chłopów, którzy podpisali statut spółdzielczy. Napadli też na głównego organizatora zespołowej gospodarki i poważnie go pobili. Wrzało wtedy we wsi. Nawet w organizacji partyjnej, liczącej ponad 20 członków, powstały dwa obozy. Część postanowiła zerwać ze starym stylem gospodarowania. Pozostali towarzysze ulegali jednak wpływom antyspółdzielczym”.

Пяць гадоў пазней пісала пра Вульку-Нурэцкую „Ніва”, што „на сталах спулдзельцаў з’явіўся белы пшанічны хлеб, не толькі па святах”. І далей: „Спулдзельня безупынна развіваецца. Аднаасобніцкія суседзі бачаць гэта. Параўноўваюць з уласнымі метадамі гаспадарання, а з гэтага параўнання ясна вынікае, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF