Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

Кася Сянкевіч малюе і піша

(лук)

Кацярына Сянкевіч — самы малады актыўны сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» — нарадзілася ў 1991 годзе, сто гадоў пасля нараджэння аднаго з самых першых сяброў (Антона Васілеўскага — Антося з Лепля, 1891-1984) гэтай літаратурнай групы, якая больш за 55 гадоў бесперапынна дзейнічае ў Польшчы. Яна апублікавала кнігу вершаў «Дачка ружы» якраз перад экзаменамі на атэстат сталасці ў Мастацкім ліцэі імя Артура Гротгера ў Супраслі, у дзень абароны дыплома па мастацкай тканіне. Цяпер яна з’яўляецца студэнткай жывапісу на Мастацкім факультэце Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры у Любліне. Дэбютавала ў «Ніве» як удзельніца Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют», яшчэ як вучаніца гімназіі ў Нарве і ліцэістка. Паяўлялася на сустрэчах ціхая, засяроджаная, сумная, найчасцей з бацькам, які прывозіў яе з хутара Граматнае ў Нарваўскай гміне — зялёнага пасялення над Нараўкай, на памежжы трох гмін — Нарваўскай, Нараўчанскай і Міхалоўскай. Такое а не іншае месца выхавала гэтую маладую мастачку, якая свае вобразы і думкі ўбірае ў словы і колер.

— Даўней мае вершы былі прасякнуты смуткам, — прызналася студэнтка жывапісу на сустрэчы ў бібліятэцы ў Нарве, на якую прыйшлі таксама яе настаўнікі з Нарваўскай школы, між іншым беларускай мовы Ніна Абрамюк і польскай мовы ды апякунка ў першых мастацкіх кроках Ева Алімоўская. На сустрэчах (у Нарве і Трасцянцы) Кацярына прадставіла публіцы свае карціны, чытала вершы з кнігі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF