Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

Шляхам дзяцінства Анатоля Шыгаловіча (2)

Іаанна ЧАБАН

Пагулянка

22 чэрвеня 1941 года, зразу пасля ўступлення немцаў у Савецкі Саюз і Крынкі, сям’я Анатоля Шыгаловіча была вымушана знайсці сабе новую хату. Вялікі, драўляны будынак па вуліцы Гміннай — пазней Войска Польскага — уласнаручна пастаўлены бацькам Анатоля, Міхаілам Шыгаловічам, згарэў. Нямецкі акупант з ходу ліквідаваў жыдоўскія прадпрыемствы, а хата Шыгаловічаў знаходзілася ў блізкім з імі суседстве. Доўга не чакаючы, акупанты пачалі арганізаваць у цэнтры горада жыдоўскае гета. Хрысціянскія пагарэльцы не атрымалі ніякай кампенсацыі за страчаныя будынкі, але ім дазволена было займаць памяшканні загнаных у гета жыдоў. Такім чынам Шыгаловічы апынуліся на вуліцы Гранічнай, у хаце жыдоў па прозвішчы Шымель. Шымелі таксама мелі некалькі гарбарскіх чапоў. Як успамінае спадар Анатоль, у Крынках было некалькі вялікіх гарбарняў, але найбольш вырастала маленькіх.

Шымелі паслухмяна выканалі выдадзены ім наказ. «Не ведаю, — гаворыць спадар Анатоль, — чаму яны паддаліся немцам, чаму не ўцякалі. Бачылі як гета будуюць, з плотам трохметровай вышыні. Усё роўна засталіся, быццам пагадзіліся са сваім лёсам». Дзесьці на восень гета было ўжо гатовае. Ад паўднёвай стараны пачыналася яно на рэчцы, на скрыжаванні вуліц Тарговай, Новы Завулак і Пагулянкі, далей ішло ў напрамку касцёла. Свой смяротны круг завяршала амаль на царкоўнай браме. Варот гета сцераглі паліцыянты, пераважна мясцовага, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF