Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

Польска-беларускія «Эмігранты»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Эмігранты» Славаміра Мрожка гэта ўжо класіка драматургіі. П’еса ўзнікла ў 1974 годзе. Праз пастаноўку ў беластоцкім драматычным тэатры ў рамках Сцэны мастацкіх ініцыятыў прыняла яна новыя значэнні, увёўшы яе ў сучасны кантэкст палітычнага эмігранта з Беларусі. Героі Мрожка пакінулі таталітарную краіну, дзе няма свабоды слова, краіну, дзе сустракаюцца палітычныя правакатары, а выказванне сваіх меркаванняў падвяргаецца пераследу. Пабудова адносін паміж двума персанажамі становіцца ўкладам у пытанне ўнутранай свабоды і сілы залежнасці ад прыгнёту.

Спектакль узнікаў незвычайна.

— Кожны з нас мае стос п’ес, якія хацеў бы зрабіць. На самым версе майго стоса быў тэкст «Эмігрантаў», — кажа 26-гадовы Матэвуш Вітчук, мінулагодні выпускнік акцёрскага факультэта Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве, вядомы гледачам Беластока м.інш. з ролі Хлопчыка ў пілотцы ў «Чарнобылі. Las minute” ці Ежы Нікара ў «Антыгоне» (рэжысёрам абедзвюх пастановак была кіраўнік Беластоцкага драмтэатра Агнешка Карыткоўская-Мазур).

Амаль у той жа час, калі ў Беластоку Матэвуш Вітчук выдумаў сабе, што варта ў рамках Сцэны акцёрскіх ініцыятыў паставіць «Эмігрантаў», у Мінску думкі аб тым, каб зайграць у гэтай драме кружылі ў галаве 44-гадовага Алега Гарбуза, акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, меўшага ўжо на сваім рахунку ролі Гамлета (драма Уільяма Шэкспіра) і Эрыка XIV (драма Аўгуста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF