Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

Мінскі хор «Віссон» у Бельскім белліцэі

Аляксей МАРОЗ

Дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім Андрэй Сцепанюк з дапамогай бацькоўскага камітэта і настаўнікаў 24 мая сарганізаваў у сваёй школе канцэрт Маладзёжнага хору «Віссон» Рэспубліканскага цэнтра хрысціянскай культуры «Благавест» у Мінску. Дзень раней хор выступіў на ХХХІІІ Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2014» у Беластоку, у рамках якога адбыўся бельскі канцэрт. Музычнае мерапрыемства арганізаванае было перш за ўсё з думкай аб бацьках бельскіх белліцэістаў і з мэтай паказаць ім праваслаўную духоўную музыку і беларускія народныя песні ў цікавых кампазіцыях і апрацоўках. Хор «Віссон» выступіў выдатна і захапіў сабраную ў суботні дзень у спартыўнай зале белліцэя публіку.

Калі я зайшоў у будынак белліцэя, сабраных у калідоры вітала капэла хору «Віссон». Яшчэ да канцэрта ўдалося мне паразмаўляць з дырыжорам хору Алёнай Высоцкай.

— Кіраванне маладзёжным хорам гэта новы этап у маім творчым жыцці. У нашым хоры адбываецца яднанне духу, сэрца і галасоў. Цікавае адбываецца падчас рэпетыцый хору, што пасля можам выявіць падчас выступленняў, якіх за нядоўгі перыяд нашай дзейнасці было каля пяцідзесяці. Апрача духоўнай царкоўнай музыкі ў нашым рэпертуары важнае месца займае беларуская нацыянальная музыка, творы беларускіх кампазітараў і беларускія народныя песні ў апрацоўцы, — сказала кіраўнік і заадно дырыжор (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF