Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

Указ аб абавязку есці бабра

Міраслаў ГРЫКА

Каля года назад прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні да студэнтаў Магілёўскага ўніверсітэта заявіў, што Беларусь павінна ісці сваім шляхам. Ані не абраным Расіяй, забруджаным нацыянальным шавінізмам і імперскім цынізмам, або тым, па якім ідзе разбэшчаны Захад, толькі самасвойскім, беларускім. Які шлях меў ён на ўвазе? Застылы ў постсавецкім музеі, забарыкадаваны ў сваім заплоцці і сляпы да цывілізацыйнага развіцця першабытнай аўтаркіі? Такой аўтаркіі, якой да нядаўняга часу ў мікрамаштабе былі пушчанскія, ізаляваныя старадрэвам вёскі: культурна самаінбрэдныя, неахвотныя інавацыям, недаверлівыя да старонніх, жывучыя сваім уласным, непахісным рытмам нараджэння і смерці, працы і свету, паўторнасці думак, архаічных поглядаў; вёскі са звычаямі племя загубленага на карце. Але ў часы спадарожнікаў, інтэрнэту племя не можа зацярушыцца на карце Зямлі. Не абрысоўваюць яе картографы, але камп’ютары. Той факт, што яны не могуць пракрасціся ў чалавечыя чарапы яшчэ робіць тое, што гэты незаплямлены прагрэсам свет яшчэ дагарае ў галовах старэч, каментуючых з пункту гледжання лавачак рэальнасць, якой цалкам не разумеюць. Да таго ж, не хочуць разумець. І што яшчэ горш, яны не змогуць зразумець. Парахнеюць паступова з лаўкамі, на якіх сядзяць. На жаль, усё больш і больш з іх страчваецца з падляшскіх вёсак. Людзей і лавачак.

Я не ведаю, ці магілёўскія студэнты ўзнагародзілі прэзідэнцкія словы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF