Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

Правы чалавека і прыгоннае права

Віктар САЗОНАЎ

Хто б мог падумаць, што ў ХХІ стагоддзі, у цэнтры Еўропы, хтосьці ўсур’ёз можа разважаць пра ўвядзенне прыгоннага права. А вось і сталася, у Беларусі. Увядзенне яго цалкам мажлівае ў галіне сельскай гаспадаркі. На стале Галоўнага ўжо ляжыць адпаведны дэкрэт і з прыемным нецярпеннем чакае, калі яго завізуе славуты подпіс. Ляжыць-ляжыць — сам кіраўнік краіны вымавіў гэтыя словы. А ўслед за ім і астатнія кіраўнікі рангам значна ніжэйшым пачалі тлумачыць, што нічога страшнага ў гэтым прыгонным праве няма.

Ну ясна, што няма для сённяшняй дзяржаўнай прапаганды. Яны ўсё могуць перавярнуць з ног на галаву. Маўляў, хоць і прыгоннае, але ж права. Вось ушанаванне памяці палеглых у паўстанні 1863-1864 гадоў гэта для іх страшная з’ява. За гэта ў сучаснай Беларусі пераследуюць, судзяць, караюць. І цяпер ясна чаму. Кастусь Каліноўскі са сваімі паўстанцамі былі акурат супраць прыгоннага права. Не ўсведамлялі яны, малаадукаваныя мужыкі, як гэта зараз усведамляюць моцнаадукаваныя за народныя грошы беларускія чыноўнікі, што вяскоўца трэба ж неяк утрымліваць на зямлі. А то ж разбягуцца хто куды! Пазбірай паспрабуй іх пасля да кучы. Хто ж працаваць будзе?

Ды што там паўстанцы з ХІХ стагоддзя, якія толькі і хацелі, каб мірна і годна на той зямельцы працаваць без чужацкага прымусу. Усе еўрапейскія кіраўнікі па сённяшні дзень не могуць зразумець, чаму мужыка ад зямлі адпускаць нельга. Там у іх, у Еўропе, страшна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF