Ніва № 23 (3030), 08 чэрвеня 2014 г.

З сябрамі і настаўнікамі

Аляксей МАРОЗ

Калі з мінулага асталіся ў нас дрэнныя ўспаміны, стараемся забыць пра іх. У былых вучняў Гайнаўскага белліцэя засталіся вельмі добрыя ўспаміны ад вучобы ў сваёй школе, аб чым заяўлялі падчас ІІІ З’езда выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковай вучобай беларускай мове ў Гайнаўцы, што праходзіў 31 мая і 1 чэрвеня. Прыбыло на яго каля 250 чалавек, якія закончылі адукацыю ў 1953-2003 гадах. Спаткаліся яны ў прыгожым мураваным будынку, але выдатная большасць сабраных вучылася яшчэ ў старым утульным драўляным будынку, які ўспаміналі з асаблівай настальгіяй. Аднак перш за ўсё з асаблівым сантыментам выпускнікі белліцэя ўспаміналі пабыўку ў школе, сяброў і настаўнікаў.

— Я быў у першым наборы ў ліцэй у 1949 годзе. Тады здараліся выпадкі запалохвання моладзі, каб не ішла вучыцца ў беларускую школу і высылалі нас да Сталіна. Аднак маладыя не баяліся і паступалі ў беларускі ліцэй, дзе за выключэннем польскай мовы і можа яшчэ нейкага прадмета, уся адукацыя адбывалася па-беларуску. На беларускай мове мы вучыліся матэматыцы, фізіцы, хіміі, а па-свойму размаўлялі падчас перапынкаў. Дырэктарам быў Сяргей Сарока, а настаўніцай беларускай мовы — Таццяна Сафроненка. Была вялікая эмацыянальная сувязь паміж вучнямі і настаўнікамі, так што мы стваралі адну вялікую сям’ю. Закончыў я вучобу ў 1953 годзе. Засталіся незабыўныя ўспаміны і таму хочацца спаткацца з першымі навучэнцамі, супольна пагаварыць і паўспамінаць жыццё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF