Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

У бляску Эль Грэка ч.ІІ

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі Сяргей Каваленка стаў раўняць Сядлеччыну з Беларуссю, ён толькі дапоўніў думкі, якія накапіліся ў дарозе. За Ласіцамі, калі мы павярнулі на захад, і апынуліся ў адміністрацыйных межах Мазовіі, нішто не памянялася. Наадварот, усходняя частка Сядлеччыны здалася больш беднай і шэрай за Падляшша. Быццам не ў Польшчу з’ехалі, а недзе за Буг, на Брэстчыну. Пра ўсходнеславянскі характар тэрыторыі прамаўлялі таксама сустрэтыя тут указальнікі са свойскімі назвамі: Крынкі, Сток Рускі... Аўтамабілі на варшаўскіх нумарах выглядалі не менш экзатычна як у прыпушчанскай Сарочай Ножцы...

У краявідзе адчувалася нейкая расхрыстанасць і разладдзе. Настрой падбівала надвор’е. На травеньскім небе заўзята катлаваліся хмары, з якіх час ад часу шпарыў халодны дождж. Часам з за набрынелых аблокаў прабівалася сонца, каб на міг рассвятліць паветра асляпляючым бляскам.

Усходняя Сядлеччына здавалася дзіўна абязлюдзелай, без амбіцый, еўрадаплат і грантаў. Пры ёй нават Падляшша, хоць разрытае з за дарожных рамонтаў, выглядала вабна і дзелавіта.

* * *

Генадзь Драздоў спачатку спыніўся ля сваіх ікон, напісаных па прыкладзе полацкіх фрэсак са Спаса-Праабражэнскага манастыра. Іх візантыйска-грэчаская аўра прамаўляла як паклон у бок экуменічна-еўрапейскай творчай дарогі Эль Грэка. Грэчаска-іспанскі мастак, ураджэнец Крыта, пачынаў як іканапісец. Яго „Экстаз святога Францішка”, хоць сам па сабе славіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF