Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

Новая інфраструктура ў Чаромхаўскай гміне

Уладзімір СІДАРУК

9 мая гэтага года ў Гмінным асяродку культуры ў Чаромсе адбылася падліковая канферэнцыя «Будова водаправоднай і каналізацыйнай інфраструктуры на тэрыторыі Чаромхаўскай гміны». Бэнефіцыянт — Чаромхаўская гміна. Кошт праекта: 3 917 354,07 зл. Еўрасаюзная датацыя: 2 388 630,00 зл. Задача суфінансаваная ў рамках праекта «Асноўныя паслугі для гаспадаркі і вясковага насельніцтва».

У канферэнцыі ўдзельнічалі віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Мечыслаў Казімеж Башко, дырэктар Дэпартамента развіцця сельскіх абшараў Маршалкоўскай управы Альжбета Філіповіч, старшыня Рады Гайнаўскага павета Мікалай Міхалюк, старшыня Рады Чаромхаўскай гміны Надзея Суліма, святары Кляшчэлеўскага дэканата з а. мітратам Мікалаем Келбашэўскім на чале — а. Рыгор Астапковіч з Зубач, а. Мікалай Беламызы з Чаромхі і а. Павел Кучынскі з Вэрстока, радныя, прадстаўнікі павятовых і гмінных устаноў, кіраўнікі самаўрадавых адзінак, солтысы і гімназічная моладзь з апекуном Галенай Маркевіч на чале.

— Будова водаправоднай і каналізацыйнай інфраструктуры, — канстатаваў войт Юры Шыкула ва ўступным слове, — з’яўляецца ключавой інвестыцыяй для Чаромхаўскай гміны. Паўплывае яна на паляпшэнне быту і ўмоў жыцця жыхароў, дазволіць падключыць да бліжэйшай ачышчальні сцёкаў платформу новазбудаванага пагранперахода ў Полаўцах. Урачыстае падпісанне дамовы паміж самаўрадам Падляшскага ваяводства і Чаромхаўскай гмінай адбылося ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF