Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

Фальклорныя россыпы

Людміла ДУДАР

Фальклор — гэта сцяжынка ад мінулага, праз сучаснасць у будучыню. Звяртанне да фальклору адкрывае магчымасці зберажэння складаючайся вякамі сістэмы чалавечых каштоўнасцей. Таму так важна зацікавіць маладое пакаленне менавіта сваімі роднымі традыцыямі, каб яны кранулі дзіцячыя душы, бо сапраўдны аўтэнтычны фальклор — гэта і ёсць душа нашага народа.

3 мая ў Сярэдняй школе горада Высокае ў чарговы раз сабраліся аматары народнай творчасці, а паклікаў іх сюды фальклорны фэст „Спадчына — 2014”. Арганізатарам яго выступіў Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае, спонсарам — Раённае грамадскае культурна-асветніцкае аб’яднанне „Спадчына”.

Праграма фестывалю складалася з двух аддзяленняў. У першым, „Аўтэнтычны фальклор”, выступілі вучні СШ з Воўчына з праграмай „Воўчынцы запрашаюць у госці”, вучні Базавай школы з Хадосаў — „Зборная субота” і БШ са Ставоў — з песнямі „Коло млыну” і „Ехал поезд с граммофоном”.

Другое аддзяленне, „Народна-сцэнічны фальклор”, аб’яднала вучняў пяці школ раёна. Прадстаўнікі СШ з Дзмітровіч падрыхтавалі праграму „Вячоркі”, СШ з Пагранічнага — „Кола часу”, СШ № 1 — „Кірмаш”, а ў дадатак выканалі песню „Сена маладое”. Аматары фальклору з СШ з Расны выканалі на цымбалах дзве кампазіцыі — „Люблю наш край” і „Беларускія народныя танцы” — і дзве песні: „Мой родны край і „Песня о Беларуси”. А хлопчыкі і дзяўчынкі з БШ у Навасёлках станцавалі „Беларускую польку”, выканалі песні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF